Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Бездзеж

У канцы 1780-х гг. польска-літоўская эліта пачала рыхтаваць рэформу дзяржаўнага ўладкавання Рэчы Паспалітай. Кароль Станіслаў Аўгуст Панятоўскі прасоўваў сярэднюю шляхту, ствараў новую эліту, стаў асноўным аўтарам новага закона. Стваралася Канстытуцыя з 6 кастрычніка 1788 г. — з першага дня работы Вялікага (Чатырохгадовага) сейма (1788–1792) у Варшаве. Адзін з аўтараў тэксту Канстытуцыі — палітычны дзеяч Юльян Урсын Нямцэвіч, радавы маёнтак якога знаходзіўся ў в. Скокі пад Брэстам.

Летапісная гісторыя Драгічыншчыны пачынаецца з глыбокай даўніны, з запісу 1005 г., дзе апавядаецца пра хрышчэнне Здзітаўскай зямлі. Але старажытны Здзітаў, які стаяў тады на паўднёвым баку Ясельды, недалёка ад сучасных Старамлын, перастаў існаваць яшчэ з сярэдзіны ХVІІ ст. Таму права «первапісу», як у ранейшыя часы называлі першае пісьмовае ўпамінанне, перайшло да Бездзежа. Першая згадка пра Бездзеж — 24 мая 1409 г. у «Даравальнай грамаце Вялікага князя Літоўскага Вітаўта касцёлу Дзевы Марыі ў Новых Троках на воласць Бездзеж». Такім чынам, Бездзеж па праве можна лічыць старажытнейшым населеным пунктам Драгічыншчыны.

Уладзімір Мацвеевіч Здановіч нарадзіўся 15 сакавіка 1959 г. у вёсцы Застаўе Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці. У шэсць гадоў пайшоў адразу ў другі клас, таму Бездзежскую сярэднюю школу закончыў у пятнаццаць гадоў, у дваццаць — факультэт радыёфізікі і электронікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна. У 1979–1981 гг. — малодшы навуковы супрацоўнік кафедры электронных машын, інжынер БДУ.

У музеі народнай творчасці ў в. Моталь Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці, які адкрыты ў 1995 г., была прадстаўлена экспазіцыя ручнікоў, фартушкоў і іншых прадметаў з Драгічынскага раёна. Экспазіцыя сведчыла аб багацці народнымі талентамі Драгічыншчыны, тады ж узнікла ідэя стварэння свайго музея. Новую ўстанову было вырашана стварыць у в. Бездзеж, дзе ў кожнай хаце стаяў размаляваны кветкамі сіні куфар, у якім захоўваўся рукатворны скарб: тканыя з ільну ручнікі, абрусы, падузорнікі і цэлыя стосы фартухоў.